Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Берагі Крыўі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Прысак волі, развеяны ветрам нядолі…
Лістападнае шчасце азёрнага края…
Мы брыдзем, вязні лёсу і болю,
Мы маўчым, скароныя восеньскай зграяй…

Папялішча свабоды, атручанай хмарай…
Ветрагоны жалобы на ўскрай і на ўсцяж.
Мы плывем, захварэлыя чорнаю марай
Мы глядзім на бясконца даждждовы абсяг…

Парушынкі надзеі, падзёртыя цемрай,
Ледзь улоўных сняжынак трымценне ў вачах…
Мы палеглі жывыя, каб хоць як не памерці,
Але жыць няма моцы сярод тхла гругання…

Пракаветнага сонца праменні з-пад глея
Асвятляюць не нас, і не нашы шляхі…
Прысак волі паб ботам вар’яцкай завеі
Паразвейваў ў туманах Крыўі берагі…