Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Берагіня

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Ты такая прыгожая, Нібы Берагіня Ў фатэлі З кубачкам кавы духмянай… Тваех валасоў кілімы Бярэзінай альбо Волмай Змягчэламу сэрцу Даюць Прытулак. Пах тваёй прыгажосці Казыча Жывіцай жаданні… Адлегласць між намі – Прывіды ды Зданні Тваіх сябровак-ахоўніц: Вадзяніцы, Каўкі, Беражніцы Светла-пяшчотным ценем Душы Нечыя грэюць… Салодкім як грэх Вуснаў алеем Малюеш Мой свет Навакольны. Пахне мне глеем Далёкай Бярэзіны або Блізкае Волмы. Сэрца нямее, Дранцвее, Буцвее. Пад покрывам Поўні У фатэлі Дыяруш крозаў Гартае Вецер самоты… Ты такая прыгожая – Піша ў паветры Дымок кавы Філігранна, Выкштацона, Бязмоўна. … прачынаешся. У кватэры – Пах глея І жывіцы. Zoom Lebron XIV 14