Жанчына стварыла мужчыну.
Мужчына збудаваў дом.
На сценах вісяць карціны.
Пад вокнамі высіцца клён.
Цікаюць рытмам халодным
хвіліны ў смузе дня.
Паўзуць у вышыню бетоны.
Цісне тугая пятля.
Знік дом чарапах балотных.
Зноў плоская стала зямля.
У скрыні на сёмым паверсе
вячэрае моўчкі сям’я.