Без перакосаў вельмі цяжка,
Без перакосаў – аніяк!
I як куратнік наша хатка,
Дзе ўсё – касяк-перакасяк.
Нядоўга пляскалі мы ў ладкі,
Цяпер разгневана плюём
На сцены нашай беднай хаткі,
Дзе мы жылі і дзе жывём.
Нас многа, смелых і разумных,
Дык, можа, скеміць нам пара,
Што час настаў у гэтым тлуме
Змяніць свайго гаспадара.
Ды, мусіць, доўга нам таптацца,
Глядзець адзін другому ў твар...
Скажыце мне, хто ў нашай хатцы,
Хто ў нашай хатцы Гаспадар?