Згубіўся я ў чужых, шматлікіх тварах
І не магу чакаць патрэбнай сілы,
Каб свой шукаць на спаленых абшарах,
Як страчаную маску, да магілы.
Мой твар, магчыма, нехта іншы знойдзе...
Калі не верне - ворагам мне будзе.
А можа, моўчкі, мімаходам пройдзе,
Убачыўшы, адкіне і забудзе.