* * *
Вяне чырвоная ружа
З сонцам заходнім. І плач
Чуецца дзіўны, бы сцюжа...
Так не заплача крумкач!
Вечар спаткаецца з цемрай,
Каб адысці ад святла...
Вочы запаляцца шэрай,
Прывіднай зайздрасцю зла.
Хто ў іх хаваецца? Жахі?
Чорныя крылы з нябёс
Сыплюцца градам на дахі.
Жыта гарыць і авёс.
Помнікі д'яблу не гнуцца,
Бо пачалі бранзавець.
Слёзы крывавыя льюцца,
Хвалямі б'юцца аб смерць.