Ноч стушыла агні, пад акно
Падступіла й цікуе жахліва.
Што пачну выглядаць? Не відно,
Не відно - за акнамі маўкліва.
Без зары, без агню немага,
Немага, калі ноч - як магіла.
І чаго спадзявацца ільга,
Калі змроку крыло атуліла?
На душы пустата, немата,
Не ўзрушае ні песня, ні дзейнасць.
Толькі сум, як увосень слата,
І спакой, і спакой - безнадзейнасць.
тое, што жахлiва, але блiзка
тое, што жахлiва, але блiзка
Пакуль жывы надзея ёсць, Бо
Пакуль жывы надзея ёсць,
Бо ані толькі вочы бачуць.
Вы не чакалі? Я не госць.
Я валацуга, бачу палюць...
Агеньчык Ваш відаць здалёк,
Не тое, што з дуба лучына.
Спазніўся трошкі, ненарок.
Прынес вось ліст Вам, Жылка-крыла!