Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БІБЛІЯФІЛ

Яшчэ не ацэнена

М. Казлоўскаму

1.
Ў бібліяфіла у руках –
Удача!
Вельмі рад ён кніжцы,
Якую ў сябра адшукаў
Ў музеі хатнім – на гарышчы.

Яго сюды сам Бог паслаў.
Устаць ён рана пастараўся.
За горад ехаў, а пасля
Ў завею пешшу дабіраўся.

І вось галубіць кніжку ён. –
Старонкі зжоўклыя гартае.
Дыхнула ветрам даўніх дзён, –
Цяплом і сцюжай, – кніжка тая.

Бясцэннай бачыцца яна,
Як старадаўняя ікона.
Паможа гэта кніжка
нам
Вярнуць забытыя імёны…

2.
Бібліяфіл нярэдкі госць
У дужа важнай кніжнай краме –
Букіністычнай. –
Тут яго
Узнагароджана старанне:

Ён кнігу рэдкую знайшоў,
Якую так адшукваў доўга.
Пры тым, напісаны з душоў,
У кнізе – аўтара аўтограф.

Зноў кнігалюбу Бог памог, –
Ёсць людзі добрыя на свеце!
Хтось іншы б гэту кнігу мог
Злачынна выкінуць на сметнік…

…Як трэба многа йшчэ паспець,
Як трэба шмат яшчэ імкнуцца, –
Каб і нашчадкам шчасце мець
Да кніжных скарбаў дакрануцца!..*

*”Да кніжных скарбаў дакрануцца…” – назва кнігі Міхася Казлоўскага.