Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БіБЛіЯТЭКАМ

Сярэдняя: 3.7 (25 галасоў)
І ў маленстве, і ў старасці сталай непакояць пытанні людзей… Мы адказы шукаем, шукаем… Свет вялікі навокал… А дзе? Кожнаму адкажам чалавеку: - Павялося так спрадвеку – За адказамі - ідзі ў Бібліятэку! Ты жывеш сярод людзей. Лепшай долі ўсе шукаюць людзі… Твой жа шлях якім жыццёвы будзе? Што ўладкуецца з надзей? Кожнаму адкажам чалавеку: - Павялося так спрадвеку – шукаць свой шлях - ідзі ў Бібліятэку! Кожны з нас бывае працаю замучан, калі хоча самаробна штось зрабіць. І – не ладзіцца… Таму што не навучан… А дзе ж навуку рамясла здабыць? Кожнаму адкажам чалавеку: - Павялося так спрадвеку – За навукамі - ідзі ў Бібліятэку! Хто у школе,.. хто на працы… Дзень за днём кудысь бяжыць... Можа нехта мае рацыю: дзе і як нам адпачыць? Кожнаму адкажам чалавеку: - Павялося так спрадвеку: хочаш адпачыць – ідзі ў Бібліятэку! …і ў маленстве, і ў старасці сталай людзі разам стараюцца жыць. Бо ў жыцці спраў вялікіх нямала… Аднаму ж усяго - не зрабіць. Аднаму – ні будаваць, ні – сад садзіць. І заўсёды думка паўставала: дзе ж сяброў-таварышоў набыць? Кожнаму адкажам чалавеку: - Павялося так спрадвеку – за сябрамі - трэба йсці ў Бібліятэку! **+** 15 ВЕРАСНЯ 2011. Nike Air VaporMax