Блакіт тэлевізійнага экрана,
Скупы радок газетнай паласы
Прыносяць зноў навіны...
Несціхана
Пакутай, болем ныюць галасы.
He ведаю,
куды ад іх падзецца,
Я ж чалавек —
і не ўсё роўна мне,
Што галадаюць, паміраюць дзеці,
Хоць і ў чужой далёкай старане,
Што не змаўкае гул ні ўдзень, ні ўночы
I не мялее бежанцаў рака...
Вайны пярун над Афрыкай рагоча,
Над Азіяй ягоная рука.
Забойцам жа і гэтага замала,
Крыві іх долар прагне,
нібы цмок.
Зямля людзей,
над прорваю ты стала,
Да небыцця адзін застаўся крок.
Прашу ўвесь свет,
што б'ецца ў ліхаманцы:
— Рыдлёўку не бяры ты за цаўё.,.
Жыць на Зямлі хачу,
а не ў зямлянцы...
Няўжо жаданне марнае маё?