Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://f-service.su диагностика и ремонт кассы.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вайна

Яшчэ не ацэнена

Знікла ўсмешка на твары.
Вакол не празрысты блакіт.
Радзiма мая на вулкане.
Зваротны адлік бяжыт.

Цукровая вата у мінулым.
Нясмачная з крана вада.
Шалёная наменклатура.
Навошта вам тая вайна?



Яшчэ не ацэнена

…І падалося ў дзень той,
што нябёсы
абрынуліся раптам на зямлю,
і быццам люты цмок
з нябёс спусціўся,
каб здзейсніць
справу чорную сваю.

…І падалося ў дзень той,
што бярозы
імгненна пачарнелі,
а вада
у рэчцы чыстай
стала брудна-шэрай,
бо ў дзень той змрочны,
у той дзень жахлівы
людскія лёсы
пакалечыла вайна.



Сярэдняя: 4.3 (154 галасоў)

Хопіць!
Ужо замнога!
Кроў, ліхалецце, жах!
Стань!
Памаліся Богу!
Люд, загубіўшы страх!

Годзе!
Пастой!
Старога
свету гарыць кляштар.
Хопіць!
Ужо замнога -
Знішчаны ўшчэнт алтар!

Стой!
Супыніся!
Стогнуць,
Дзеці збіраюць прах!
Стань!
Памаліся Богу!
Люд, загубіўшы страх!

Люд, што адвергнуў веру -
разрабаваў крыжы!
Людзі! Ці ж можна верыць
Тым, хто куе нажы?!

Тым, хто фарбуе світкі
чырванню целаў дзяцей?!
Тым, хто ўжо ўвачавідкі
Кроў п'е у іх з грудзей?!

Хопіць,ужо замнога,
пеставаць смерць у руках!
Стань!
Памаліся Богу!
Люд, загубіўшы страх!



Сярэдняя: 3.9 (188 галасоў)

сканчаецца лета й канікулы ў аэраклюбах
рамантыкі робяць скачкі з парашутам ды глупствы
ў любоўных акопах курсанты на радасьцях трубы
бухлом заліваюць яшчэ ў біяграфіях пуста

жыцьцё йдзе па колу і не замінае нікому
*уеюць габрэі шалее паліцыя ў сёлах
усё яшчэ ціха пакуль што усё па-старому
і jajki на месцы і mleko на месцы і сала

дзяржаве вядома адкуль вы нашто вы і хто вы
так будзе вайна і ня трэба крычэць з пераляку
а лепей вучыце старыя сакральныя словы
ура не здамося ў атаку і – йдзіце ў *раку

базары цырульні піўніцы ўсюды шпіёны
рыхтуюць дыверсіі п’юць у крутых рэстаранах
наўкол гэтак весела лёгка надрыўна й шалёна
паўсюдна ўсьмешкі на тварах а ў душу насрана

яшчэ не памерла Украіна Polska – таксама
блядуюць паненкі паны камісары сяляне
працуюць стабільна ашчадныя касы і крамы
ачком прадчуваеш бяду а яно не падмане