1
Зарніцы вечаровыя над гаем
У цемры мрой надзеямі блішчаць,
Іх вочы бліскавіцамі мільгаюць
І аганькамі будучынь гараць.
2
Пад німбам неабсяжнага сусвету,
Нам кожнае маланкі бачны твар
У іх водблесках музыкі і паэты,
А кампазітар - сам Зямлі ўладар.
3
Зарніцы вечаровыя над гаем -
Грымотамі нас вабяць з далячынь
І кожны з нас у іх сябе шукае
Імкненнем да нязведанных вяршынь.
4
Калісь і мы пайдзем травою роснай
Між квецені гуллівых мурагоў...
І з гэтай нерэальнасцю дзівоснай
Сальёмся плынню рэк без берагоў.
5
Ў бясконцасці таемнага мігцення
Сакрыты невядомы людзям свет,
Які, ў абход зямнога прыцяжэння,
Нас панясе ў далёкі мір планет…