Беларускія ірландцы,
Крывіцкія фіны,
Нажэрціся ўсе шанцы -
Пладовыя віны.
Мы не чэхі, мы не немцы,
Мы не англа-аўстралійцы,
Бо там піва ў паняверцы
П'юць усе псеўдашчасліўцы.
Мы тутэйшае ўжываем віскі
І гарэлку як ў Суомі,
Мы не сыйдзем па-англійскі
Каб ляжаць ў цвярозай коме.
Не патрэбны стол нам швецкі -
Вып'ем бырла па-шляхецкі.
Хай віны п'юць ліцьвіны
Ад Падзьвіння да Палескай дэльты
Бо фіны з Талачыну,
А з Пінску усе кельты!