Я сам ня ведаю чаму –
цябе чакаў.
А ты – пазнілася…
І дзе ж Анёл той,
што мяне злучаў,
з табою – божжай міласьцю ?..
Зыходзіў вечар
ў змрок начны,
і Месяц з пільнасцю,
за мной сачыў.
А ты – пазнілася…
І я пайшоў,
хоць не хацеў –
ад месца несустрэчы,
прэч.
І ўверсе,
нада мной,
Анёл ляцеў.
Анёл чаканняў і сустрэч…
*+*
21 лютага 2015г.
**(чакаў – ожидал; пазнілася – опаздывала; Анёл – Ангел;
злучаў – соединял; З пільнасцю – с напряжённым вниманием; прэч – прочь)