Бог не дае іспытаў звыш
таго, што вытрымаць магчыма.
Таму цярпліва ўласны крыж
нясі і помні:
за плячыма
усё, што сам ты назбіраў
сабе, любімаму, "на карак".
Спазнаў цяжар уласных спраў?
Вось ён і ёсць "Гасподня кара".
Наступствы думак, спраў і слоў—
усё, што сёння пажынаеш.
Пасееш радасць і любоў—
любоў і радасць атрымаеш.
А зла насенне сыпанеш —
усходы зла свайго убачыш
і ў час жніва усіх найперш
над тым, што вырасціў, заплачаш.
23.08.2014
Дарэмны спрэчкі ветра з
Дарэмны спрэчкі ветра з лісцем.
Іх час – імгненне.
Гульня -не больш. Эцюд асенні!