Бог пачуў – і чуе родны краю:
Дудка беларуская так грае!
Россыпамі сонечнага рання
Гэта гранне –
Быць людзьмі старанне.
Ды парой агорне смутак нейкі:
Грання беларускае жалейкі
Дзіўных гукаў-зыкаў зёлкі-лекі
Ці памогуць – хто душой калекі?
Каб без мовы наскай не сканалі,
Каб жыццё з радзімай ладкавалі,
Пад чужую дудку не скакалі,
Пад сваю жалейку смуткавалі.
.....................................................
Гранне беларускае жалейкі –
Слёзы на вачах у салавейкі,
Дудка беларуская так грае, –
Хто не умёр, – аж сэрца замірае.
Каб жылі заўжды мы з божай ласкай, –
З роднай мілагучнай мовай наскай, –
Пад сваю жалейку смуткавалі,
Пад чужую дудку не скакалі.