Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бой за Ліду

Сярэдняя: 2.9 (18 галасоў)

Бой за Ліду
У памяць аб вызваленні Ліды ад фашыстаў 8 ліпеня 1944 года

Накіроўваецца корпус
Аслікоўскага да Ліды,
і няма ў ім недахопу
ў конях, моцна ў корпус злітых.

Злосна вока акупанта
ў далеч узіраецца…
На вузлах дарог упарта
фрыц супраціўляецца.

Шлях абходны пралягае
па дрыгве і па лясах.
Лес які, дрыгва якая
затрымаюць малайца?!

Шлях адолены даўжэнькі.
Ззаду вёскі, мурагі.
Уварваўся полк Шаўчэнкі
ў Ліду ў конным у страі.

Спешваюцца ў самым цэнтры
і завязваюць баі –
вуліцу ўсцілаюць целы
і фашыстаў, і сваіх.

У галавакружным тэмпе
бой за гарадок ідзе –
горача, нібыта ў стэпе,
нібы ў пекле, як нідзе.

“Пальцы” корпуса – калоны
аслікоўскіх коннікаў
(і палкі, і эскадроны) –
дзейнічалі ўзгоднена.

З гэтай простае нагоды
не паспеў цыбаты фрыц
эшалоны і заводы
падарваць ды падпаліць.

Сталі чуцца ды віднецца
пасля конніцы работы
над ачышчанай ад немцаў
Лідай нашы самалёты.

Радасныя вочы ўзняўшы,
крылаў назіраюць ззянне,
бачаць самалёты нашы
вызваленыя лідзяне.