Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Боль

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Цяжка на сэрцы, цяжка ў душы,
І гэты цяжар, быццам хвароба,
Ходзіць і ходзіць па крывавай мяжы
І ўнутры, па балючым прасторы.

Вольнаю птушкай хачу ўзляцець,
Скінуць з сябе путы цяжару,
Але адарвацца ад зямлі не дае
Адданасць знішчальная роднаму слову.

Гложыць, есці гэты чарвяк
І ўздыхнуць не дае, шчэміць грудзі,
Не дакрычацца радкамі ніяк
Да чытацкіх вачэй, крытыкаў-суддзяў.

З гэтай хваробы народзіцца слова,
Цяжар адаб’ецца на паперы пяром,
І непарыўна звязаны з болем
Дзейнасць, каханне, мроі, жыццё.