Божай слязою
каціцца зорка --
У нечай далоні
знічкаю стане.
Плачам і спевам
зойдзецца птушка --
Страціушы сэрца,
песню знайшоушы.
У храме нябёсным
плачуць Анёлы --
Сэрцы людскія
жаль не кранае.
Падаюць гукі,
поуніцца Чаша --
Доугацярпеннем,
доугачаканнем.
Сеюцца СЛОВЫ
у глебу пустую
і прарастаюць --
цернем
ды КРЫЖАМ...
28-29.01.2001