Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2001

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

Свет жыў.
У ім жылі і людзі.
Здавалася, усё добра будзе.
Гулялі, пелі, працавалі
І дзетак ціха гадавалі.
Садзілі дрэвы, будавалі,
За влю сілы аддавалі.
Малілісь Богу – дараваў ім,
Свабоду, шчасце ён даваў ім.
Як, раптам, ускалыхнулася зямля
І чалавецтва замерла ў жаху.
На міг усталявалась цішіня,
У вачах агонь пылаючага даху.
У агні тым танчыць злосны сатана,
Смяецца, плача, стогне і крыцыць,
Іграе громам і маланкай пяруна,
Что бурыцца пад ім ўсё і грыміць.
У паветра ўздымалісь клубы дыму,
Пылаючага лому і зямлі.
Схіліліся да долаў з тога ўздыму
Усе, хто троху быў яшчэ жывы.
І сочыць з-пад каменняў кроў на маставую,
З-пад дахаў зрушаных і стогн, іенк, ікрык.
Са склепаў хтосці шэпча ўсляпую:
О, Божа, дзе я, куды знік?
Усё змяшалась у гэтым страшным брудзе.
Людзкіх ахвяраў кроў, кавалкі целаў.
Здаецца, што хужэй ужо не будзе,
І значыць – чалавецтва звар’яцела.
Прыйшлі ў 21 стагодзе.
Здавалася, разумны стаў увесь Род.
Падымецца, узрушыцца і пойдзе
Не на вайну, а мірны карагод.



Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

І люд ня той, і край другі,
І розным часам дні сатканыя,
І непадобныя багі...
А мы такія ж закаханыя.



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Адыходзіць, адплывае дзень за небакрай.
Сустракай, прырода-маці, вечар, сустракай.
Ўсе нябёсы зацягнула шэраю смугой,
Ледзь калыша ветрык дрэвы - ўсюды ціш, спакой.

26\06\01



Сярэдняя: 4.8 (38 галасоў)

Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы,
Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя,
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.