Брату Пятру.
Укіпцілася - не адпускае
Аблогаю з усіх бакоў,
Арэляй розум твой вагае,
Тваю яву і жыцьцё.
Віруюць розум памарокі
І яснабачаньні бяруць,
Каб не тануў, каб знаў ёсьць хто ты
І як цябе з мальства завуць.
Радство, братэрства - рэч такая;
Не шаргацяць абы-травой,
Не лісьцем жоўклым ападаюць,
А вузлы множаць каранёў.
Радство, братэрства - рэч такая:
На іх грашэй не згандляваць,
Але ж ім корні падсякаюць,
Калі прадаўца брата брат.
Радство, братэрства - рэч такая:
Як і жыцьцё - не утрымаць,
Бо прыйдзе дзень, часіна стане -
І ўсё прыдзецца пакідаць.
-24.02.17.