Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

1
Крэпасць. Сталая рана на сэрцы.
Крэпасць, дзе гадамі цягнуліся дні.
Крэпасць. Шрам ад куль не зацягнецца.
Крэпасць, дзе паміралі Людзьмі.

Чорны ранак. Агонь.
Чужы крык з аўтаматаў,
Быццам неба гарыць,
Гром ўстрасае зямлю.
Чорны ранак і сон
Недапітым застаўся,
Яму болей не быць
Хваляй сіняй
- Люблю…
- З маладых вуст не сыйдзе,
Паўстаюць словы маці:
- Сабе беражы, маці боскай малю!
І тыя вочы дзяўчыны,
Нібы ясныя хвалі,
Краскі мог падарыць ёй…
Краскі рукі той панясуць…

2
Крэпасць. Каменныя словы:
Я паміраю, але не здаюся.
Крэпасць. У сцісках аковы,
Не маючы выйсця, крэпасць, джяржуся…

За будучы досвіт,
За дачку і за брата,
За твой абедашні хлеб,
За свабоду, спакой.
Вышэйшы подзвіг ахоўца -
Змагацца разам заўзята,
Бясстомна, бясстрашна,
Паміраць, ахвяруя сабой.
Бяссмяротны подзвіг ахоўцаў -
Быць за веру і праўду,
Быць адданым Радзіме,
Не прадаць той, што люблю.
Слаўны подзвіг ахоўцаў
Ты не забудзешь, я мару,
Як баранілі Радзіму,
Святую калыску-зямлю.