Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Кірылава

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

1
Крэпасць. Сталая рана на сэрцы.
Крэпасць, дзе гадамі цягнуліся дні.
Крэпасць. Шрам ад куль не зацягнецца.
Крэпасць, дзе паміралі Людзьмі.

Чорны ранак. Агонь.
Чужы крык з аўтаматаў,
Быццам неба гарыць,
Гром ўстрасае зямлю.
Чорны ранак і сон
Недапітым застаўся,
Яму болей не быць
Хваляй сіняй
- Люблю…
- З маладых вуст не сыйдзе,
Паўстаюць словы маці:
- Сабе беражы, маці боскай малю!
І тыя вочы дзяўчыны,
Нібы ясныя хвалі,
Краскі мог падарыць ёй…
Краскі рукі той панясуць…

2
Крэпасць. Каменныя словы:
Я паміраю, але не здаюся.
Крэпасць. У сцісках аковы,
Не маючы выйсця, крэпасць, джяржуся…

За будучы досвіт,
За дачку і за брата,
За твой абедашні хлеб,
За свабоду, спакой.
Вышэйшы подзвіг ахоўца -
Змагацца разам заўзята,
Бясстомна, бясстрашна,
Паміраць, ахвяруя сабой.
Бяссмяротны подзвіг ахоўцаў -
Быць за веру і праўду,
Быць адданым Радзіме,
Не прадаць той, што люблю.
Слаўны подзвіг ахоўцаў
Ты не забудзешь, я мару,
Як баранілі Радзіму,
Святую калыску-зямлю.



Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

1
Крэпасць. Сталая рана на сэрцы.
Крэпасць, дзе гадамі цягнуліся дні.
Крэпасць. Шрам ад куль не зацягнецца.
Крэпасць, дзе паміралі Людзьмі.

Чорны ранак. Агонь.
Чужы крык з аўтаматаў,
Быццам неба гарыць,
Гром ўстрасае зямлю.
Чорны ранак і сон
Недапітым застаўся,
Яму болей не быць
Хваляй сіняй…
- Люблю…
З маладых вуснаў не сыйдзе,
Паўстаюць словы маці:
- Сябе беражы, маці боскай малю!
І тыя вочы дзяўчыны,
Нібы ясныя хвалі,
Краскі мог падарыць ёй…
Краскі рукі той панясуць…

2
Крэпасць. Каменныя словы:
Я паміраю, але не здаюся.
Крэпасць. У сцісках аковы,
Не маючы выйсця, крэпасць, дзяржуся…

За твой будучы досвіт,
За дачку і за брата,
За твой абедашні хлеб,
За свабоду, спакой.
Вышэйшы подзвіг ахоўца -
Змагацца разам заўзята,
Бясстомна, бясстрашна,
Паміраць, ахвяруя сабой.
Бяссмяротны подзвіг ахоўцаў -
Быць за веру і праўду,
Быць адданым Радзіме,
Не прадаць той, што люблю.
Слаўны подзвіг ахоўцаў
Ты не забудзеш, я мару,
Як баранілі Радзіму,
Святую калыску-зямлю.



Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Зайграй, гармонь, жа песню грай,
Што льецца з чуллівага сэрца,
Каб успомніць маладосць зайграй,
Бальзамам на душу пральецца.
Чыгунка. Маленькі вагон.
Сядзяць бабулі дружна,радам,
І слухаюць, а ў сэрцы стогн,
Вайна, стральба, гукнецца катам.
Дзяўчаты ж былі маладыя,
Забавы, гульні забылі,
То лета, годы ракавыя
Пад рукой музыкі ажылі.
Усе верылі, вайны не будзе.
Мірна жывем, а як ж?-Няма вайны.
Хай дзета там, і там ваююць,
Нам тут не надабна вайны.
Прыйщла вайна, кроў усё ліецца,
Так страшна, дзецьмямі былі.
Кідалі хату, кроў, а ж сэрца рвецца,
Але жылі ж вось, як жылі.
Не чапай ты гэты ўспаміны,
Бо ў памяці рэжуцца яны,
Гармонь іграй, гукі даўніны,
Твой плач, твой боль не забылі.
Жанчына сталая сядзіць насупраць,
Сівыя валасы, а вочы аж блішчаць,
То слёзы ў вачах,што пакаціца могуць;
У вагоне цішыня, у вагоне ўсе маўчаць.
Зайграй, гармонь,жа песню грай,
Што льецца з чуллівага сэрца,
Каб успомніць маладосць зайграй,
На душу музыка пральецца.



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Ціхія крокі па карнізе не чуваць,
Шэпт за люстэркам не разгадаць,
Шум, нібы крылаў, над вухам тваім
Здаецца дзіўным, а сон залатым.

І за дзвярмі кошкін смех, капцюрок
Пастучыць, памаўчыць і за кошкай уцёк,
А на двары замяло белым снегам
Дом, і дарогу, і школку, і цэркаў.

Увесь гарызонт. Усё бела ад снегу,
Чыстая вопратка паслана з самага небу.
Крэпкі мароз, а ў грэтай хаце цяпло,
Добра, утульна, дзе пяшчоты паўно.

І чакае мой дом, мяккі плед і канапа,
Кошкіна вочка, яе хітрае вочка.
І пуховая лапа!