Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БУДЗЬ ВЫКЛЯТЫ, ВІРУС!

Яшчэ не ацэнена

БУДЗЬ ВЫКЛЯТЫ, ВІРУС!

Закрытыя твары, адкрытыя вочы…
І вораг нябачны па вуліцах крочыць.
Бязлітасна-жорсткі – накшталт канваіраў.
Шпіталі і боксы …
Інфекцыя, вірус…

Закрытыя твары…
Адкрытыя сэрцы
людзей у халатах медычных.
Ад смерці
паўкрока, паўвыдыха…
Лёсу папірус –
«КТ : пнеўманія» –
Будзь выкляты, вірус!

Будзь выкляты дзень і хвіліна, імгненне,
што ў хворых галовах узнікла памкненне
ствараць на сябе ж насланнё і на ўнукаў!
Навошта на тое ўзняліся іх рукі?!

Збялелыя твары, счарнелыя вочы…
І мараў пагібель цнатлівых дзявочых.
І целы прасцінамі скрытыя ўночы:
закрытыя труны, адкрытыя вочы.

Трывожныя дні і жахлівыя ночы…
І безліч загінулых лёсаў.
Прароцтвы
аб голадзе, холадзе, спёцы…
Праклёны удоў, слёзы сірат – без моцы.

Закрытыя межы, а людзі – ізгоі…
Вайна?..
Не вайна!..
І зброя – не зброя…
Усіх паяднала: і чорных, і белых.
Усіх параўняла: багатых і бедных…

Пігулкі і шпрыцы, пальчаткі і маскі…
Зноў тэст, ШВЛ …
З чыёй гэта ласкі?
З якога памкнення намер гэты вырас?
Статыстыка жаху…
Будзь выкляты, вірус!

Дранцвее ўвесь свет перад страхам лядачым,
праз сейбітаў смерці бязглузна-нябачнай…
Расплата?
Ці кара?
Ці ўсё ж – Божы Провід?..
Прымусіў задумацца мізэрны COVID…