Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марыя Кобец

Сярэдняя: 4.4 (135 галасоў)
Хопіць! Ужо замнога! Кроў, ліхалецце, жах! Стань! Памаліся Богу! Люд, загубіўшы страх! Годзе! Пастой! Старога свету гарыць кляштар. Хопіць! Ужо замнога - Знішчаны ўшчэнт алтар! Стой! Супыніся! Стогнуць, Дзеці збіраюць прах! Стань! Памаліся Богу! Люд, загубіўшы страх! Люд, што адвергнуў веру - разрабаваў крыжы! Людзі! Ці ж можна верыць Тым, хто куе нажы?! Тым, хто фарбуе світкі чырванню целаў дзяцей?! Тым, хто ўжо ўвачавідкі Кроў п'е у іх з грудзей?! Хопіць,ужо замнога, пеставаць смерць у руках! Стань! Памаліся Богу! Люд, загубіўшы страх! Nike Air Max 97 High


Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Істота Што бачыш ты, істота, аслепленая жоўта-чырвоным бляскам золата? Фарбы зямлі?.. Не!.. Твой колер адзіны - жоўта-чырвоны! Узыходы і заходы сонца?.. Ці ж ты іх бачыш?! Адзінае сонца твае - халодны метал, які даўно і канчаткова папсаваў твой зрок! ...Ну чаго маўчыш? Ці ж чуеш?.. Ды што чуеш ты, істота, аглушаная звонам медзякоў? Залівістыя птушыныя спевы ў вечаровых прыцемках? Не!.. Сакральны звон вясковых храмаў? Канешне ж не! Як можаш чуць ты тое, чаго ніколі не можа чуць істота народжаная ў халодным бляску медзякоў. Глухая!.. Сляпая!.. Нячулая!.. Брудная пачвара, народжаная на пагібель роду зямнога!.. Air Zoom Pegasus 34 Leather


Сярэдняя: 4.6 (13 галасоў)
…А бэз ужо даўно адцвіў… І водар не салодзіць вечар. Даўно над вёскаю паплыў Ён да ўспамінаў на сустрэчу. Запаліць вечар ліхтары… Як і тады, пры нашых стрэчах. … А бэз адцвіў з тае пары. І водар не салодзіць вечар. І салавей не так пяе. …Ды на знаёмым на улонні Мне гэтак бэзу не стае! …Гады зацерусілі скроні. nike sb


Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
Абяссілелі крылы, Няма моцы на ўзлёт! Дасягнуць небасхілу Мая мара — палёт. Дакрануцца аблокаў У свабоднай цішы, Без аглядкі навокал, Без папрокаў душы. Няма моцы у крылах, Не пад сілу узлёт. Я не птах шызакрылы, А мне сніцца палёт! Nike Jordan