Бачым ...
Чырвонае сонца не свеціць на нас ,
Марым ...
Шляхетны прарок хутка дасць нам адказ ,
Крочым ...
Між дрэваў зялёных , балотаў і рэк ,
Будзьма ...
Спявай жа нам песню , спявай , чалавек .
Мора ...
А мора далёка , туды не дайсці ,
Шчасце ...
А хто дапаможа нам шчасце знайсці ?
Веліч ...
Мы велічный людзі , нас гонар вядзе ,
Смага ...
Патоне яна ў ручаёвай вадзе .
Выпіць ...
Нам выпіць не грэх , так ратуем душу ,
Марыць ...
Шляхетны прарок , ах адказ дай , прашу ...
Выжыць ...
А потым лятаць ля бязвольнай мяжы ,
Думаць ...
Дарогу дадому ты мне пакажы ...
Вернасць ...
А потым убіцца з-за змены табе ,
Радасць ...
А потым спаліць гэта ўсё у агні ,
Ранак ...
За ранкам наскочыць на нас усіх дзень ,
Сонца ...
Без сонца была немагчымай бы цень .
Лета ...
Пакуль што спяваем ды ўсё зіхаціць ,
Восень ...
Апошнім кастром і жыццё дагарыць ,
Свята ...
На свята сабрацца і смела уйсці ,
Добра ...
Назад мы вяртацца не будзем зусім .