Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бульба

Яшчэ не ацэнена

Зараз наша харчаванне-
Бульба на ўсе лады
На вячэру, на сняданне,
На абед яна заўжды.

Страва першая, другая –
Бульба з семем, бульба так,
Хай хоць дробная такая,
Несалёная ніяк.

Бульбу пячэм, бульбу парым,
З бульбы робім камакі,
Бульбу смажым, бульбу варым,
З бульбы хлеб такі-сякі.

Бульбу тарчым і крахмалім,
З бульбы клёцкі і кісель.
Бульбу ганьбім, бульбу хвалім,
Бульбаю жывем усе.

Макарон бульбяны робім,
З бульбы ладзім дзерканы.
З бульбай ворага мы гробім
Ў гэты цяжкі час вайны.

З бульбы бабка, з бульбай каша,
З бульбы харчаванне ўсё.
Бульба наша – сіла наша,
Бульба – нашае жыццё.

Беларускай бульбе слава
Ходзіць шумна з краю ў край.
Помнік бульбе мы паставім
У наш першы мірны май.

14 мая 1944 г, Н-Галоўчыцы