Бярозы лунаюць нібыта сцягі
У блакітна валошкавым небе,
Па сцежках лясных – да наступнай вясны
Збягаць ужо сонейку трэба
Халодны кастрычнік плыве ў лістапад,
Апошні яго паглынае –
Адвечны бясконцы вар’яцкі парад
Ніколі свой бег не сканчае
Глыбокая ноч… І цемра паўсюль…
Вялікае княства марозаў
І цёплая Нарач ужо Ісык-Куль,
І снегам укрыты бярозы
Так восень імкнецца збяжаць ад зімы,
Ці зможаш ад смерці схавацца і ты?
Так восень імкнецца ўцячы ад
Так восень імкнецца ўцячы ад зімы...