Бясхмарнае неба бязвоблачнай далі,
Тут птушкі ўранку сонца віталі,
Тут жнівеньскі вецер гукаў навальніцу,
Каб елкі паскідалі шапкі з ігліцы.
Тут жыта на полі ў срэбраным цвеце,
Яго калыхае прадвосеньскі вецер.
Нічога няма прыгажэй за Радзіму,
Жыві Беларусь, для мяне ты адзіна!