Бягуць гады,бы коні,
У грывах вецер свішча.
Ссівелі мае скроні,
І па начах не спіцца.
А думкі ў тым бяссонні
Ад тэмы к тэме скачуць:
Пра даўняе і сёння,
То запяюць,то плачуць…
Начныя успаміны –
Пасланне ад нябёсаў,
І гэтыя хвіліны
Звязаны з нашым лёсам.
А што прайшло – збылося,
Што будзе – тое будзе,
І думак разгалоссе
Няхай па ночы блудзіць!
Нам часу бег,як коней,
Не спутаць,не стрыножыць.
Давай далей,бяссонне,
Начныя думкі множыць!