Змрок згусціўся… Нібы прасціною
Занавесіў начное акно,
Ды не спіць адзінота са мною,
Думак зманлівых тчэ палатно.
Лямпы свет адбівае на столі,
Жаўтаваты, бясколерны блік.
Ноч бясконцая лічыць паволі,
Непрыемнасцей робіць падлік.
У абдымках тугіх міжсезоння
Усплываюць і крыўды, і глум…
І схілілася ў стоме бяссонне
Над калыскаю змораных дум.
Прыгожа,паэтычна ..Верш
Прыгожа,паэтычна ..Верш сапраўды льецца ..Дзякуй