Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бязрадасны краявід

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

(Напісана пад уражаннем ад жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі)

Неба ўвечары нібы кумач,
А у небе галодны крумкач,
Для якога найлепшы з дароў –
Беларускага сонейка кроў.

А пад ім – пажаўцелы мурог,
Вырас ля скрыжавання дарог,
Што вядуць на чатыры бакі,
Дзе баяцца хадзіць і ваўкі.

Вось дарога да багны вядзе,
Не павернеш назад – быць бядзе!
Там смярдзіць ненажэрная твань
І ўначы ходзіць чорная здань.

А другая вядзе да сяла,
Дзе няма ні двара, ні кала,
А на цэркве, што проклята звыш,
Хутка зваліцца з купала крыж.

Трэцяй дойдзеш, глытаючы пыл,
Да зарослых травою магіл.
Пустазелле расце і быльнёг –
Прэч адгэтуль не чуючы ног

Па чацвёртай дарозе праз лес –
Па сцяжынцы прыкметнай ледзь-ледзь,
Што вядзе праз вякі, праз грахі
Да адвечнай і мудрай ракі.

Хваля з Нёмана, нібы сляза,
Зрок ачысціць ад прыцемкаў зла,
Не дазволіць загінуць, прапасць
І надзею на лепшае дасць.