Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бязважкі рамонак з імпэтам хлапечым...

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

Бязважкі рамонак з імпэтам хлапечым
трызніў матыльковым палётам:
– Ах, каб не карэнне, таксама ў сінечы
кружляць бы я змог бесклапотна.

Спакою заўсёднага як не бывала, –
увысь, на птушыныя сцежкі...
Ды марна – трымала карэнне трывала,
яднала з жытнёвым узмежкам.

Нарэшце, о шчасце, рамонак сарвалі –
расчынены дзверы ў бязмежжа...
Маркотна адзін за адным ападалі
пялёсткі на родны абмежак.



Як праўдзіва!..На жаль...

Як праўдзіва!..На жаль...