Тут вока краты-мачахі не лашчаць,
А пах ідзе нібыта ў д’ябла з пашчы.
Які па ліку, падлічы старанна,
Сядзіць ў турме бязвінна пакараны?
На сценах скруха вісне павуціннем,
Раку-душу далі сціскаць плаціне.
Сляпой Фемідзе зноў ахвяраваны,
Гніе ў турме бязвінна пакараны.
Тут Справядлівасць ў кайданах навекі,
А Самавольства з Праўды чыніць здзекі.
І ў сэрца нож ужо накіраваны
З палынных слоў – “бязвінна пакараны”.
Цытату з Дантэ хочацца прыводзіць:
“Пакінь надзею, хто сюды ўваходзць”.
Але прамень, на волі вельмі танны,
Нясе ў грудзях бязвінна пакараны.
Калі я бачу свет яго вачамі,
Пішу радкі слязінамі ў адчаі.
Чаму Пан Бог глядзіць расчараваны,
Што ў турмах ёсць бязвінна пакараны?