Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЫВАЙЦЕ

Яшчэ не ацэнена

Бывайце, лецейка! Бывай,
Пах палыну духмяна-горкi.
Бывай i ты, прыцiхлы гай,
i вы – пажухлыя пагоркi!..

Вазы аблок вязуць вятры
У невядомым нам напрамку,
Рабiн халодныя кастры
Палаюць чырванню на ранку.

Зноў развiтальны крык гусей
Абсяг гасцiнца патрывожыў;
Крыл як узняўся – так асеў,
Бы прагрымеў цягнiк апошнi...

Бывайце, лецейка, бывай!
Ды абяцай вярнуцца толькi
У жывапiсны гэты край,
На нашы нiвы i пагоркi!..