Трэба дома бываць часцей Р. БАРАДУЛІН Чаго крычу падчас адчайна, уратаваны дабрынёй? Жыццё — у вэлюме вянчальным, тугім спляценні каранёў. У тым, чым дыхаеш: у веры, у веснім пробліску травы... Мне маці адшчапіла дверы: — Сыночак, родны, ты жывы!