Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

изменение юрадреса
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анатоль Шушко

Нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1976).

Аўтар кніг паэзіі «Выток і прычасце» (1994), вершаў у калектыўным зборніку «Маладыя галасы» (1984), альманаху «Дзень паэзіі» (1991, 2005).



Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)
Гэтулькі ўва мне святла,
             Любая,
Што забыў, як ты была
             Згубаю.
Гэтулькі ўва мне вясны —
             Крэўнасці, —
Што забыў пра гора-сны
             Рэўнасці.
Гэтулькі ўва мне цяпла
             Роднага,
Што забыў, як ты знайшла
             Роўнага.
Рознае ў нас было,
             Ветлая,
Каб аднойчы, ды знайшло, —
             Светлае.


Я