"Чаго жадаю "
     Калі спытаеш мяне неба
     Чаго жадаю,што мне трэба
     Багацьця ,славы ці бязконца
     Жыць на зямлі,пад гэтым сонцам
     Быць маладым і не старэць
     Не працаваць а многа мець
     Што адказаць я мушу небу?
     Мне хопіць і скарынкі хлеба
     Не трэба мне зямнога раю
     Не забірай таго што маю
     Дазволь мне старасьць дачакацца
     Ні з кім да крыку не спрачацца
     Дазволь дзяцьмі палюбавацца
     Быць чалавекам і застацца..
     Не забірай,каго люблю
     Аб гэтым я цябе малю!
     Калі дайду да той мяжы
     І на апошнім рубяжы
     Каб мог сказаць я -дзякуй богу
     Ішоў шчасліваю дарогай...
 
        	
Выдатна!
Выдатна!