Чакай цягнік,чакай,чакай,чакай
Ніколі ён не прыйдзе ў гэты край.
Бо ў краі ані рэек,ані шпал.
Чыгунку знеслі ўшчэнт,пакуль ты спаў.
Шукай сабе прытулку,уцякай
Наперадзе -размыты небакрай.
Вакол усюды змрочны лес і лёс
цягаецца хвастом,як брудны пёс.
Ратунак недзе блізка,толькі дзе?
А смерць тым часам да цябе ідзе.
Руку тваю,гарачую,бы прас,
схапіўшы,кажа: " Го ў мой палац''
Пакрочыш паслухмяна ,як цяля,
туды,дзе толькі чорная зямля.
Туды, дзе каля рэчак без вады
нясуць крыжы гранітныя сады.
І знікнеш ты - на лёс не наракай.
Чакай цягнік,чакай,чакай,чакай...