Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чаканне...

Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

Чаканне…

Чэрвеньскі лівень
Шуміць за акном.
Цемра ад хмараў
Ахутала дом.
Дзень гэты, знаю,
Запомню навек—
З'явіцца хутка
На свет чалавек.

Хто гэта будзе—
Унучка ці ўнук?
Усё не знайду я
Занятку для рук.
Гэта ж не жартачкі-
Стану бабуляй.
Меншыя дзеці
Гудуць, быццам вулей.

«Мама, цяпер мы ўжо
Дзядзькі і цётка?
Зноў ад маланкі
У хаце зіхотка.
Хмары з дажджом
Вецер гоніць далей.
Стала ў двары ўсё
Свяжэй, зеляней.

Глянула неба
Блакітным святлом,
Сэрца сагрэла
Таемным цяплом.
Дыск тэлефона
Кручу весялей.
Зноў адказалі:
«Званіце пазней…»

2002г.