Па ўсёй краіне выпаў снег, І мы чакалі змены года, Раптоўна час пацішыў бег- Адпачывала ўся прырода. Мы захаплялісь хараством І непаўторнасцю імгненняў, Ды тым, з прыродаю, радством, Адзінствам думак, мар, імкненняў.