Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Ведзянееў

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Ледзь мільганула ты, як ў небе знічка,
Адметны след пакінуўшы ў жыцці-
Сваю із рук я выпусціў сінічку,
Каб зорнае святло ў душы нясці,
А разам з ім сапраўднае каханне
Выношваў ў сэрцы, верыў і жадаў-
Анюта- гэта ты- маё жаданне,
Якое знічцы неяк загадаў.



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Камусьці трэба працаваць...
І ўсе працоўныя павінны
Работаць і адпачываць,
Амаль не разагнуўшы спіны.
Ўтрая ж працуе кіраўнік,
На ўсіх кірунках вельмі чула,
І так у фронт работы ўнік,
Каб тыл не адрываць ад стула.

Каб свой кішэнь не апусцеў,
І каб не знялі з той пасады-
Работае, ажно ўспацеў,
Аддаючы свае загады.
Ўдабавак трэба ж адпачыць,
Напэўна ў Ялце, мабыць ў Сочы,
І гэтай справы даручыць
Камусьці- ён зусім не хоча.



Сярэдняя: 4 (9 галасоў)

Галоўнае- каб мы былі сабой,
Рабілі справу, па душы якая,
А тое, што паэты мы с табой,
Мір не ўсхвалюе навіна такая.
Аматары рыфмованых радкоў
Дзяржаве трэба, славіць каб у вершах
Якіхсці прыгажунь і юнакоў,
Не ўсіх, вядома, а у чымсці першых.
Складайце ж вершы ночы напралёт
Такія, каб народ чытаў і верыў:
"Вялікай справай занят вершаплёт,
А не змараў цярплівую паперу."



Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Па-рознаму розныя людзі тлумачаць
Аб тым, што вачыма уласнымі бачаць.
Па-рознаму складзены думкі людзей
Аб сэнсе жыцця, аб парадку падзей.
Рашаюць па-рознаму людзі пытанні
Аб творчасці, працы і аб каханні-
Таму і спрачаюцца людзі аб многім-
Ніхто не саступіць з абранай дарогі,
І кожны сваю будзе лінію гнуць,
Каб твар у Фартуны ў свой бок павярнуць.