Да веснікаў няспешна падыдзе дожджык босы,
Пакрочыць па сцяжынкам, заплача каля хат…
Вандроўніцай няўцешнай зноў завітае восень,
Ператварыўшы неба ў бясконцы лістапад.
Змяшае сум і радасць, святло агню і шэрасць,
Цяпло апошніх промняў і холад сумных хмар.
Напоўніць далягляды тугою невымернай,
Падорыць свята фарбаў і асалоду мар...