Чалавеку патрэбна не слава,
Не багацьця паўнюсенькі воз,
А жыцьцё без гарэтнае справы,
Без вайны, без крыві і без сьлёз.
Чалавеку сонца патрэбна,
Глыт паветра на вольныя грудзі
І кавалак працоўнага хлеба,
Каб жабрацтвам жыцьцё не занудзіць.
Чалавеку ня быць чалавекам
Без мужчынскай й жаночай красы,
Без сьцяжын, дзе на шляху адвечным,
Гучаць продкаў яго галасы.
Чалавеку не слава патрэбна,
Не відовішчы, а чорны хлеб,
Чалавеку, паміж чалавекаў,
Помніць трэба што ён чалавек.
03.03.19.