Чаму стаю, як паралітык? Перада мною цэлы свет. Ужо ад'ехаў і палітык, І бізнесовец, і паэт!..
Чаму, як перуном працяты, Скрануцца з месца не магу? – Я ў будні і ў чужыя святы Для іх Радзіму берагу!