Мне вось адно не зразумела,
Чаму ты плачаш, беларус?
Айчыну маеш, розум, цела,
Магчымасць выбраць свой хаўрус,
Зямлю бацькоўскую, матулю...
Не тое маеш, што хацеў?
Дык слоў да сэрца не прытуліш.
Што сам зрабіў, тое займеў.
І не хлусі, што вінаваты
Не ты, а хтосьці іншы у тым…
Ты - гаспадар для свае хаты,
А не суседзі ці браты.
Бо плач і крык - для слабакоў,
А не для любых землякоў.
Мінск,16.10.2018г.