бачу я
блішчыць люстрана шкло
і харызма
верхняга вакна
так высока
што і не дастаць
наўздагад
насмеліўся спаўна!
калідор
гасцініцы пустой
мяккае святло
маладзіка
дзесьці дзверы
па-за светлым шклом
ў цьмяным бляску
бачыцца рука!
гэта ўсё
завершыцца тугой
бо нічога
я тут не магу
нават сіл
няма крануць рукой
і я ў прорву
падаю ў смугу!
падаў снег
паціху за вакном
у праменнях
плылі матылькі
гэты ты
каб раптам я не знік
распусціла
ніжнія паверхі…