Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чараўніца

Яшчэ не ацэнена

Не чараўніца, я толькі вучуся
Простымі словамі цуды здзяйсняць.
Каб пакланіцца сваёй Беларусі,
Зямлю сваю родную век услаўляць.

Не чараўніца яшчэ,але буду
Навукі чароўныя я пасцігаць
Каб казкі казаць майму роднаму люду,
Каб сэрца Радзіме навечна аддаць.

Так,я пакуль яшчэ не чараўніца,
Але сэрца ўжо рвецца да родных мясцін
Да родных вытокаў, да роднай крыніцы
На хуткіх рачулак пяшчотную плынь.

Не чараўніца, але абяцаю
Быць вернай дачкою Радзіме сваёй
І сэрца сваё назаўжды давяраю
Ласкавай матулі- зямельцы адной.

Не чараўніцай, а простай дзяўчынкай
Калісьці нядаўна прыйшла я ў свет.
І зорка заззяла ў тую хвілінку,
Анела майго незямны запавет.

Не чараўніца,я толькі вучуся,
Але сэрца ўжо,бы агеньчык, гарыць.
Гарыць для адзінай маёй- Беларусі,
Вось толькі бы раптам яго не згубіць.