Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарнобыльская калыханка

Сярэдняя: 2.7 (7 галасоў)

Чарнобыльская калыханка
Ахвярам Чарнобыля…
Плача лялька ў дзіцяці,
Хоча йсці ў лес гуляці.
А дзяўчынка не пускае,
Песню жаласна спявае:
– Ой, не плач ты, мая Каця,
Не хадзі ў лес гуляці.
Вельмі страшна стала ў лесе,
Дрэвы ссохлі на ўзлессі…
“Зорка там палын упала”, –
Мне матулька так сказала.
Мішка цяжка там хварэе,
Поўсць павылезла – не грэе.
Не спявае салавейка,
Толькі вецер на жалейцы
Сумна – сумненька іграе,
Птушанятак суцяшае,
Бо паслаблі ў іх крылы,
Не ляцець ім больш у вырай!
Горка плача зайка шэры
І вачам сваім не верыць,
Людзі ягад не збіраюць,
Грыбкоў у кошык не складаюць…
Не ў свой рост расце травіца,
Можна проста заблудзіцца!
Не шапочуць вершалінкі,
У дрэўцаў цяжкія галінкі.
Палыновая зарніца
Атруціла ўсю вадзіцу.
А калісьці ля крынічкі
Сабірала я сунічкі…

… Тут сястрычка ў халаце,
Падыходзіць да дзіцяці:
– Не палохайся, дзяўчынка,
Вось укол зраблю…Хвілінку…
—Ты не бойся, мая Каця,--
Шэпт пачуўся ў палаце,--
Я ж прывыкла, а хвілінкі,
Даўно склаліся ў гадзінкі,
Дні ў тыдні - час няўмольны,
А так хочацца на волю!
За бальнічнае акенца
Матыльком ляцела б сэрца!
А хвароба не пускае,
У кіпцюрах сваіх трымае.
Ой, не плач ты, мая Каця,
Лепш паходзім па палаце.
Вунь, на тумбачцы цукеркі,
У іх замежныя паперкі,
Мы з іх фантаў назбіраем,
А на выйгрыш загадаем
З той палянкі зеляненькай,
Мы сунічак… Хаця б жменьку!
Ой, не плач ты, мая Каця,
Не хадзі ў лес гуляці,–
Мне так маці наказала”, --
Тут Алеся замаўчала…
Пакацілася слязінка
Ў маленячкай дзяўчынкі.
Яна ляльку прыгарнула,
І навек з ёю заснула.
Белы тварык – ні крывінкі,
Рукі – ссохлыя сцяблінкі.
І сасніцца мо Алесі,
Што ў зялёным яна лесе.
Лялька болей не галосіць,
Ні аб чым яна не просіць.
… На бальнічным ложку Каця –
Успамінак аб дзіцяці…
***
У Бараўлянах у палаце
Горка – горка плача Маці…

© Copyrіght: Ганна Якубоўская