Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ганна Якубоўская

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Абудзіўся бярозавы гай,
Сонца промні ў лістоце цярусіць,
Ветрык шэпча: ”Грыбочак, уставай!”,--
У дарожку пара табе рушыць…
Засмяецца шчасліўчык: “Знайшоў,
Прыгажун-баравік! Асалода!”
Нездарма ж я так рана прыйшоў,
Адарыла так шчодра прырода!
Колькі шчасця ў восеньскім дні!
У блуканні зігзагамі сцежак,
Адчуваць што ты з лесам зрадні,
А ўдача ад Бога залежыць…
Я малюсе прыродзе заўжды:
Сонцу, Небу, зялёнаму Бору,
Каб не ведаць у дарозе нуды
Пакланюся радзімым прасторам!
© Copyrіght: Ганна Якубоўская
14.09.2018



Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Белы вандроўнік Зямлі
Алесю Пісьмянкову прысвячаецца
Ты любіў чысціню—позірк зыркіх сняжынак,
Цікавалі з сумётаў з-пад замшэлых платоў…
Ты любіў цішыню, надвячорак над жытам,
І мурожны той луг, дзе дзяцінства прайшло.
Ты любіў Беларусь, светлы ранак над лугам,
Неба чысты адбітак у празрыстай вадзе,
Услаўляў ваяра , свайго бацьку за плугам
І падкову на шчасце ты знайшоў у траве.
Ты жадаў чысціні і вандроўнікам белым,
Абуджаў ранкам росы, думаў вершы Паэт ,
Словам шчырым гаючым, ад душы адбалелым,
Як вадою свянцонай, акрапіў божы свет.
Аблачынкаю белай над аціхлай травою
Праплывеш ты над вёскай і над полем ржаным,
І захопішся роснай у палях чысцінёю,
Над бацькоўскаю студняй памянеш аб былым.
Мчыць гады гады ўдалячынь сярод часу дарога,
Бесядзь гушкае каню ў крышталёвым чаўне,
Чысціню твайго слова беларускае мовы
Чуюць краскі лясныя, белы хлеб на стале.
…Я гляджу на аблокі, будуць зоры над імі,
Любавацца начамі на бялюткі мой край,
Лістападам асеннім праляцяць Леаніды,
А рабінавай ноччу, я шапну: “Не знікай!”

***
…Пасля белай зімы прыляціць белы бусел
З думай вечнай пра край наш, дзе ён стаў на крыло,
І над Бесяддзю роднай ён пакружыць у скрусе,
Маладому паэту сваё скіне пяро.
© Copyrіght: Анна Якубовская
92



Сярэдняя: 4 (1 голас)

О, колькі ружовых мрояў…
Асенняй пары часы.
Палаюць у сэрцы да болю
Любові маёй -- верасы.
А дрэвы скідаюць строі,
У травах хаваюць лісты,
Апошняя дзіўная споведзь --
Кахання майго – верасы.
А дні прабягуць. І небыль…
Паплачуць аб даўнім дажджы.
Жаўрук закурлыча ў небе,
Патушыць імжа верасы.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская
28.11.2021



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дуб і каліна

Збіралася замуж
Юная каліна,
У вянкі сплятала
Кветачкі рупліва.
Нектар залівала
Ў красу бясконца,
З пчолкамі шапталась,
Цалавалась з сонцам.
– Паглядзіце, пчолкі,
Побач мой дружочак,
Ён са мной фліртуе,
Стройненькі дубочак.
Пчолкі ёй казалі:
– Мілая каліна,
Флірты без кахання –
Так, для ўспамінаў…
Твой дубок – задзіра,
Й цягне нос угоруІ
З жаніхом пагардным
Будзеш меці гора.
– Буду я з дубочкам
Век стаяць у абдымку,
І ад розных бураў
Адчуваць падтрымку!
Пчолкі загудзелі:
– Каб мацнела сіла,
Трэба каб на кветкі
Сонейка свяціла!
Ён цябе накрые
Асабістым ценем
Стануць твае мары,
Вечным летуценнем.
Ты не закрасуеш,
Знікне дзіўны водар,
Дуб нас не частуе
Аніякім мёдам.
Плакала каліна
Даўкімі слязамі,
Налілась бурштынам –
Горкімі пладамі.
Дуб прыгожы, статны,
І яна – красуня!
Толькі быць ім разам
Штосьці не шанцуе!

Copyrіght: А. Якубоўская
Ліпень 2020